Прэзентацыя шостага альманаха "Альшанскі перазвон - 2024"

06.05.2024
Прэзентацыя шостага альманаха "Альшанскі перазвон - 2024", прымеркаванага да дзвюх юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і 10-годдзя школы.
 
Праектная каманда ўдзельнікаў школьнай супольнасці юных літаратараў “Альшанскі перазвон” разам са сваім куратарам настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Урублеўскай Эмай Уладзіміраўнай на працягу трох месяцаў крок за крокам ішлі да гэтай падзеі. Імі быў арганізаваны Першы агульнашкольны літартурны конкурс па трох намінацыях, які ахапіў усю школьную грамадскасць: настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў, бабуль і дзядуль. У рамках гэтага праекта перазвонаўцамі было арганізавана і праведзена 6 мерапрыемстваў-сустрэч з пісьменнікамі Гродна і Альшанкі. Каля 40 твораў было даслана на конкурс. Дастойна была прадстаўлена кожная намінацыя. Усе яны ўвайшлі ў 6-ы выпуск альманаха “Альшанскі перазвон”. Але пераможцамі сталі толькі самыя дастойныя. 
 
  • У намінацыі "Беларусь непакораная":
- Сівоха Яўгеній з 3 “В” класа за верш “Мая краіна – Беларусь!”, 
- Джулай Яўген з 7 “Л” класа за верш “Восем дзясяткаў гадоў без вайны!”, 
- Тыбулевіч Максім з 8 “І” класа за верш “Успамін”, 
- Янкоўская Ала Генадзьеўна, мама Янкоўскага Дзмітрыя з 9 “В” класа за патрыятычную мініяцюру “Сімвол непобедимой Беларуси”, 
- Філімонава Анастасія Анатольеўна, настаўнік гісторыі за верш “Ветэраны вайны…”.
  • У намінацыі "Мая сям’я – жыцця аснова":
- Казакоў Кірыл з 3 “В” класа за верш “Счастье в простом”,
- Чамаданаў Іван з 8 “Г” класа за “Казку  пра Янку і мудрага Вадзяніка”,
- Міцкевіч Людміла Іосіфаўна, бабуля Міцкевіча Антона з 7 «Г» класа, за верш «Разговор с родительским домом».
  • У намінацыі "Школе любімай я песню спяваю":
- Чырко Яраслаў з 6 “А” класа за верш “Мая школа”,
- Мінгілевіч Таццяна Антонаўна, мама Мінгілевіч Аляксандры з 5 “Е” класа, за верш “З днём нараджэння, родная школа!”,
- Трацяк Рыта Антонаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, за верш “Мне ўжо дзесяць!”.
 
Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і альманахам. Акрамя таго, прыз чытацкіх сімпатый за 158 “падабаек” у інстаграм-акаўнце атрымала Міліса Кажала з 10 “Б” класа за верш “Зямля стогне, зямля плача…”.  А Таўрэль Агата з 5 “Е” класа была ўдастоена спецыяльнага прыза за яркае літаратурна-мастацкае ўвасабленне вобраза дырэктара 39-й школы ў вершы  і малюнку.
 
На гэтым падарункі не закончыліся, бо старшыня журы конкурсу і адначасова пісьменніца, настаўнік беларускай мовы і літаратуры нашай школы Салата Ірына Аркадзьеўна падаравала свае кніжкі казак Чамаданаву Івану і самай малодшай удзельніцы конкурсу Таўрэль Арыне з 1 “А”. 
 
На прэзентацыі прысутнічалі паважаныя госці: намеснік старшыні Гродзенскага філіяла ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч і паэтка з аг Верцялішкі Козел Валянціна Міхайлаўна. 
У чытальнай зале панавала цудоўная атмасфера творчасці і пазітыву. Кожны адчуў сябе далучаным да агульнай творчай справы, чароўнага свету паэзіі, якія павінны існаваць у нашым жыцці і рабіць яго лепшым, больш яркім і насычаным.
 
поделиться в: