Декада педагогического мастерства

26.02.2024

Декада педагогического мастерства

«Самообразование – ступень профессионального роста учителя»

Майстар-клас “Бабулін куфэрак: выхаваўчыя хвілінкі на ўроках беларускай мовы і літаратуры» (настаўнік – Трацяк Р.А.)

Навучаючы, я выхоўваю”. Гэтая фраза сёння гучыць як аксіёма. Асноўныя функцыі навучання: адукацыйная, развіццёвая і выхаваўчая. На кожным уроку ідзе прырашчэнне ведаў вучняў, іх развіццё і выхаванне. Калі адукацыйная і развіццёвая функцыі прапісаны ў праграме, то выхаваўчая функцыя вырашаецца кожным настаўнікам па-рознаму.

Трацяк Рыта Антонаўна на сваім майстар-класе прадэманстравала, як яна гэта робіць праз выхаваўчыя хвілінкі. Удзельнікі майстар-класа выступілі ў ролі вучняў. З дапамогай розных прыёмаў  Рыта Антонаўна прадэманстравала, як можна абудзіць у вучняў гатоўнасць вырашаць задачы самастойна, спрыяць замацаванню ўпэўненасці ў сваіх сілах, падахвоціць вучнняў да актыўнасці, абуджаць праяўленне розных пачуццяў і эмоцый, фарміраваць неабходныя навыкі ў кіраванні сваімі пачуццямі і эмоцыямі, спрыяць замацаванню валявых якасцей вучняў.

Кожны ўдзельнік майстар-класа ўпэўніўся, што любы ўрок як асноўны элемент адукацыйнага працэсу валодае пэўным выхаваўчым патэнцыялам — сукупнасцю існуючых магчымасцей для выхавання вучняў. Настаўніку неабходна толькі знайсці гэтыя магчымасці ў змесце, спецыфіцы або арганізацыі ўрока. 

 

поделиться в: