Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

22.02.2024

22 лютага вучні 5 “А” класа ў рамках Тыдня беларускай мовы наведалі дом-музей Максіма Багдановіча, у якім з дапамогай мастацкіх прыёмаў і экспанатаў створаны непаўторны паэтычны свет беларускага творцы.
Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для школьнікаў займальную квэст-гульню “Вандроўка ў мінулае”, дзякуючы ёй, вучні нібы апынуліся ў эпосе 19 стагоддзя. Прайшлі сцяжынкамі, па якіх ступала нага маленькага Максіма, праслухалі казкі, якія чытала свайму сыну Марыя Апанасаўна - маці паэта.
Наведванне музея пакінула пасля сябе шмат станоўчых эмоцый і ўспамінаў.

 

поделиться в: