Декада педагогического мастерства

14.02.2024

Декада педагогического мастерства

«Самообразование – ступень профессионального роста учителя»

Адкрыты ўрок па беларускай мове ў  VIII «І» класе (настаўнік – Кечань М.М.)

Урок, калі настаўнік дае веды, а вучань бярэ іх, не ўкладаючы пры гэтым намаганняў, не можа якасна забяспечыць стварэнне ўмоў для фарміравання якасцей асобы вучняў, неабходных для іх далейшай паспяховай сацыялізацыі ў сучасным грамадстве. Таму пераход да развіцця пазнавальнай дзейнасці ў вучняў праз выкарыстанне метадаў і прыёмаў асобасна арыентаванага  навучання з’яўляецца адным з запатрабаваных напрамкаў адукацыйнага працэсу.

Менавіта такія метады і прыёмы выкарыстоўвала на сваім уроку па тэме «Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, занкі прыпынку” Кечань Марыя Мечыславаўна. Работа ў групах, рознаўзроўневыя заданні, аналіз і сінтэз, лінгвістычны эксперымент, зваротная сувязь, ацэнка і ўзаемаацэнка  стымулявалі ў вучняў развіццё маўленчых, кагнітыўных і творчых здольнасцей, садзейнічалі рэалізацыі магчымасцей кожнага вучня ў рамках асобасна арыентаванага навучання.

поделиться в: