Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

21.02.2024

Літаратурная сустрэча "Сцяжынамі казкі"

з пісьменніцай Салатай І.А.

19 лютага адбылося першае мерапрыемства "Сцяжынамі казкі" ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, арганізаванае праектнай камандай у складзе вучняў 9-х класаў Стомы Ангеліны, Місік Дзіяны і Коцькіна Аляксандра. Гэта была сустрэча з пісьменніцай, сябрам Гродзенскага адзялення СПБ і па сумяшчальнасці настаўніцай беларускай мовы і літаратуры нашай школы Салатай Ірынай Аркадзьеўнай. Перазвонаўцы самі звязваліся з пісьменніцай, каб сабраць матэрыял для сцэнарыя і прэзентацыі. Імі была падрыхтавана выстава яе кніг, узнагарод і публікацый. Сустрэча была арганізавана для вучняў 5-х класаў, якіх Ірына Аркадзьеўна з першых хвілін зачаравала сваімі казачнымі героямі і цікавымі гісторыямі, што з імі здараліся. Вучні засыпалі казачніцу пытаннямі, на якія яна з задавальненнем адказвала.

 

поделиться в: