Рэсурсны цэнтр адкрыты для наведвальнікаў. На асенніх канікулах у рамках работы рэсурснага цэнтра для вучняў суседняй школы быў праведзены майстар-клас па абярэгавай ляльцы "Званочак Дабравест". Удзельнікі майстар-класа даведаліся, што гэта лялька мае тры спаднічкі, кожная з якіх сімвалізуе шчасце чалавека: здаровае цела, радасць у душы і моц духу. Гэта вясёлая лялька прыносіць у дом радасць і весялосць, добрыя навіны.
Лепш за ўсё павесіць званочак там, дзе збіраецца ўся сям'я - на кухні ці ў гасцінай. Напрыканцы майстар-класа вучні паспрабавалі сваімі рукамі зрабіць ляльку. Усе засталіся задаволенымі вынікамі сваёй працы.
Мы в соцсетях