Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

21.02.2024

Сустрэча ў паэтычнай гасцёўнi

паэткі Вікторыі Смолкі "Свянцоных слоў высокi дар"

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы да нас завітала даўні сябар нашай школы, маладая гродзенская паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вікторыя Валер'еўна Смолка. Акрамя таго, яна з'яўляецца выкладчыкам кафедры адукацыйных тэхналогій у Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, а таксама праводзіць заняткі ў Нядзельнай школе пры Храме прыхода ў гонар іконы Божай Маці “Адшукання Загінулых”.
На сустрэчу з ёй прыйшлі былыя наведвальнікі гуртка “Вершаваная музыка”, які праводзіла паэтка ў школе з вучнямі пачатковых класаў, таму ў чытальнай зале школьнай бібліятэкі гучалі вершы В. Смолкі і з вуснаў яе выхаванцаў.
Вікторыя Валер’еўна з першых слоў заваражыла слухачоў сваім маўленнем, бо яна па-беларуску не гаворыць, а пяе… І слухаць гэты спеў можна бясконца. Паэтка падзялілася цёплымі ўспамінамі свайго маленства, расказала пра вытокі свайго паэтычнага таленту. Гэта дружная сям’я, школьная настаўніца беларускай мовы і шчырая вера ў Бога, дабрыню людзей. Яна, як добры педагог, выхоўвае і вучыць юных літаратараў бачыць сэрцам, адчуваць і любіць музыку слова. Разам з паэткай ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні здзейснілі неверагоднае падарожжа ў загадкавую Краіну паэзіі, даведаліся пра яе таямніцы і, спадзяёмся, натхніліся на стварэнне ўласных вершаў.

 

 

 

поделиться в: