Декада педагогического мастерства

19.02.2024

Декада педагогического мастерства

«Самообразование – ступень профессионального роста учителя»

✔ Адкрыты ўрок па беларускай мове ў VI «А» класе (настаўнік – Скрыпко Г.М.)

Задачай сучаснага ўрока з’яўляецца выхаванне асобы, якая адкрыта для ўспрымання новага вопыту, якая здольна зрабіць асэнсаваны і адказны выбар у розных жыццёвых сітуацыях. Для таго, каб выхаваць такую асобу, перш за ўсё неабходна навучыць вучня рашаць пры дапамозе моўных сродкаў тыя ці іншыя камунікатыўныя задачы ў розных сітуацыях зносін, сфарміраваць у яго камунікатыўную кампетэнцыю. Тэкст адыгрывае асноўную ролю «ўстаноўкі» на маўленчае развіццё, таму менавіта тэкст займае ўсё больш грунтоўнае месца на сучасных уроках беларускай мовы і літаратуры.

Выкарыстанне тэкстацэнтрычнага падыходу стала галоўным на ўроку беларускай мовы ў Скрыпко Г.М. Праз тэкст адбывалася далучэнне вучняў да нацыянальнай культуры. Тэкст быў апорай для паўтарэння асноўных правіл арфаграфіі, сінтаксісу. Настаўнік вельмі ўдала арганізаваў работу над пераказам тэксту з дапамогай тэхналагічнай карты. На ўроку былі створаны ўсе ўмовы для духоўнага і маральнага выхавання вучняў, для развіцця іх творчых здольнасцей.

поделиться в: